WEBVTT 1 00:00:00.000 --> 00:00:01.999 Камп'ютары 2 00:00:02.000 --> 00:00:05.999 Я палюбіў іх яшчэ з часоў, як здолеў купіць свой уласны. 3 00:00:06.000 --> 00:00:08.999 Гэта было ў пачатку сучаснай камп'ютарнай эры, 4 00:00:09.000 --> 00:00:10.999 у 1980-ых гг. 5 00:00:11.000 --> 00:00:13.999 Я меў мноства розных камп'ютараў 6 00:00:14.000 --> 00:00:16.999 і на людзях выказваў сваю прыхільнасць да пэўных мадэляў. 7 00:00:17.000 --> 00:00:23.999 Але нядаўна я, як і многія іншыя, звярнуў увагу на гэтак званае свабоднае праграмаванне. 8 00:00:24.000 --> 00:00:25.999 Дасюль ідуць спрэчкі, што ж гэта значыць, 9 00:00:26.000 --> 00:00:27.999 і таму я хачу дапамагчы высвятліць гэта, 10 00:00:28.000 --> 00:00:30.999 бо ў гэтым годзе ў руху будзе юбілей, 11 00:00:31.000 --> 00:00:33.999 і я хачу ўзяць удзел у святкаванні і дапамагчы людзям 12 00:00:34.000 --> 00:00:35.999 убачыць будучыню свабоднага праграмавання. 13 00:00:37.000 --> 00:00:40.999 Калі ў вас у хаце ёсць сантэхніка, 14 00:00:41.000 --> 00:00:42.999 магчыма, вы не разумееце, як гэта працуе. 15 00:00:43.000 --> 00:00:44.999 Але ў вас могуць быць сябры, які ведаюць гэтую справу, 16 00:00:45.000 --> 00:00:50.999 і яны могуць параіць вам тут пасунуць трубу, там засаўку ці які кран. 17 00:00:51.000 --> 00:00:52.999 Гэтак робячы, вы ж не парушаеце закон, праўда? 18 00:00:53.000 --> 00:00:54.999 Бо гэта ваша хата і ваша сантэхніка. 19 00:00:55.000 --> 00:00:56.999 Але вы не можаце зрабіць гэтаксама з сваім камп'ютарам. 20 00:00:57.000 --> 00:00:59.999 Вы не можаце падладзіць аперацыйную сістэму, 21 00:01:00.000 --> 00:01:06.999 вы не можаце падзяліцца сваімі думкамі пра яе з іншымі людзьмі, 22 00:01:07.000 --> 00:01:11.999 бо Apple і Microsoft, якія вырабляюць дзве найпапулярнейшыя аперацыйныя сістэмы, 23 00:01:12.000 --> 00:01:14.999 упэўненыя, што гэта яны імі валодаюць, 24 00:01:15.000 --> 00:01:17.999 і ніхто іншы не мае права іх змяняць. 25 00:01:18.000 --> 00:01:19.999 Магчыма, для вас гэта гучыць натуральна: 26 00:01:20.000 --> 00:01:21.999 "А чаму не?" 27 00:01:22.000 --> 00:01:23.999 Але чаму вы не маеце права рабіць, што пажадаеце? 28 00:01:24.000 --> 00:01:31.999 І чаму грамада не можа змяняць, удасканальваць, дзяліцца? 29 00:01:32.000 --> 00:01:33.999 Бо якраз гэтак і працуе навука... 30 00:01:34.000 --> 00:01:35.999 Усе веды свабодныя, 31 00:01:36.000 --> 00:01:37.999 і ў добрай навуцы ведамі дзеляцца. 32 00:01:38.000 --> 00:01:39.999 Калі гэта не так, гэта кепская навука, 33 00:01:40.000 --> 00:01:42.999 гэта тыранія. 34 00:01:43.000 --> 00:01:44.999 З гэтага ўсё і пачалося. 35 00:01:45.000 --> 00:01:46.999 Адзін чалавек, звалі яго Рычардам Столманам, 36 00:01:47.000 --> 00:01:49.999 25 гадоў таму, ледзь не ў гэты самы дзень, вырашыў 37 00:01:50.000 --> 00:01:53.999 напісаць з нічога зусім новую аперацыйную сістэму. 38 00:01:54.000 --> 00:01:59.999 Ён назваў яе GNU, што значыць "GNU is Not Unix" (GNU - гэта не Unix), 39 00:02:00.000 --> 00:02:01.999 бо гэта сапраўды не быў Unix, 40 00:02:02.000 --> 00:02:04.999 і хаця сістэма падобная да Unix, 41 00:02:05.000 --> 00:02:10.999 але кожны яе складнік, кожны модуль, кожны ўрывак коду 42 00:02:11.000 --> 00:02:13.999 (а гэта вялізарны код, бо ён працуе на многіх платформах) 43 00:02:14.000 --> 00:02:19.999 падтрымоўвае грамада, падтрымоўваюць праграмісты, 44 00:02:20.000 --> 00:02:25.999 якія далучыліся да супольнасці GNU, каб удасканаліць код гэтых праграм. 45 00:02:26.000 --> 00:02:31.999 Кожную дыстрыбуцыю GNU 46 00:02:32.000 --> 00:02:34.999 правяраюць, апрацоўваюць, паднаўляюць 47 00:02:35.000 --> 00:02:39.999 людзі, якія зацікаўленыя ў стварэнні дасканалай аперацыйнай сістэмы, 48 00:02:40.000 --> 00:02:45.999 якую б выкарыстоўвалі на разнастайных платформах як мага больш карыстальнікаў. 49 00:02:47.000 --> 00:02:53.999 І вось прыйшоў час, калі трэба было напісаць ядро, цэнтральную частку сістэмы. 50 00:02:55.000 --> 00:02:56.999 І тады Лінус Торвальдс, пра якога вы можа нешта чулі, 51 00:02:57.000 --> 00:02:58.999 напісаў гэткае ядро і назваў яго ў свой гонар: 52 00:03:00.000 --> 00:03:01.999 Лайнукс. 53 00:03:03.000 --> 00:03:04.999 Або Лінукс, як кажуць людзі. 54 00:03:07.000 --> 00:03:08.999 І вось Лінукс стаў ядром, якое працуе ў сістэме GNU. 55 00:03:11.000 --> 00:03:12.999 І вось я тут дзеля таго, 56 00:03:14.000 --> 00:03:19.999 каб нагадаць вам, што GNU і Лінукс ёсць двума кітамі, на якіх стаіць грамада свабоднага праграмавання, 57 00:03:20.000 --> 00:03:21.999 тыя людзі, якія вераць, - і гэта вельмі важна, - 58 00:03:24.000 --> 00:03:25.999 што праграмы мусяць быць свабоднымі, 59 00:03:26.000 --> 00:03:27.999 што супольнасцям карыстальнікаў трэба даць права адаптаваць праграмы, 60 00:03:28.000 --> 00:03:35.999 змяняць іх, удасканальваць і дзяліцца паляпшэннямі, 61 00:03:36.000 --> 00:03:37.999 як у навуцы. 62 00:03:38.000 --> 00:03:39.999 Вось што гэта значыць. 63 00:03:40.000 --> 00:03:42.999 Як добрыя навукоўцы дзеляцца сваімі здабыткамі, як усе веды адкрытыя і свадобныя, 64 00:03:43.000 --> 00:03:44.999 таксама мусіць быць і з аперацыйнымі сістэмамі. 65 00:03:46.000 --> 00:03:47.999 Таму калі вы падтрымоўваеце GNU, 66 00:03:48.000 --> 00:03:50.999 падтрымоўваеце Лінукс, Фундацыю свабоднага праграмавання, 67 00:03:52.000 --> 00:03:55.999 мабыць, вы цяпер думаеце: "А як я магу дапамагчы?" 68 00:03:56.000 --> 00:04:00.999 Найперш, вы можаце пачаць выкарыстоўваць сістэму GNU/Linux на сваім камп'ютары. 69 00:04:01.000 --> 00:04:02.999 Гэта прасцей, як вы думаеце. 70 00:04:03.000 --> 00:04:06.999 Проста наведайце сайт "gnu.org" і пашукайце сістэму, якая б вам больш пасавала. 71 00:04:07.000 --> 00:04:09.999 Напрыклад, калі вам падабаецца графічны інтэрфэйс, 72 00:04:10.000 --> 00:04:13.999 абярыце што-небудзь кшталту gNewSense. 73 00:04:14.000 --> 00:04:16.999 Вы можаце знайсці яе на сайце gnu.org. 74 00:04:17.000 --> 00:04:18.999 А калі вы выдатны мазгар, 75 00:04:19.000 --> 00:04:20.999 можаце паспрабаваць сябе ў праграмаванні. 76 00:04:21.000 --> 00:04:22.999 Вы можаце пашырыць той абсяг ведаў, 77 00:04:23.000 --> 00:04:25.999 які зрабіў з GNU і Лінукса тое, чым яны цяпер ёсць. 78 00:04:26.000 --> 00:04:27.999 Ва ўсякім разе, 79 00:04:28.000 --> 00:04:29.999 я спадзяюся, вы далучыцеся 80 00:04:30.000 --> 00:04:32.999 да маіх віншаванняў для GNU з дваццаць пятым днём народзінаў. 81 00:04:33.000 --> 00:04:34.999 Ну, давайце разам... 82 00:04:38.000 --> 00:04:39.999 З днём народзінаў, GNU! 83 00:04:40.000 --> 00:04:41.999 Дваццаць пяць гадоў. 84 00:04:42.000 --> 00:04:43.999 Аперацыйная сістэма будучыні. 85 00:04:44.000 --> 00:04:45.999 Свабода! 86 00:04:53.000 --> 00:04:54.999 Добрая, як сапраўдны шакалад. 87 00:04:55.000 --> 00:04:56.999 Найсмачнейшая аперацыйная сістэма ў свеце... 88 00:04:57.000 --> 00:04:58.999 да таго ж свабодная. 89 00:05:49.000 --> 00:05:50.999 Субтытры: Ігар Грачышка